Бяспека вашай прыватнай інфармацыі ў смартфоне

Апублікавана

by — Posted in гік-лікбез, магчымасці, мерапрыемствы

Магчыма, не ўсе ведаюць, але, для пэўнай катэгорыі людзей, якія так ці інакш былі звязаныя з вайсковай службай службай, гэта вядомы факт – на тэрыторыі вайсковых частак забараняецца карыстацца мабільнай сувяззю пры дапамозе смартфонаў, толькі сотавая сувязь. Асабіста я сам пра гэта даведаўся зусім нядаўна, таму мяне зацікавіла пытанне – чаму існуе гэтае правіла?

Дагэтуль я таксама чуў размовы ад сяброў аргументы, накшталт: “я меў размову пра тыя ці іншыя рэчы, поруч ляжаў тэлефон, пасля гэтага ў маіх пошукавых рэкамендацыях з’яўляліся тыя ж самыя тэмы”. Да і ўвогуле, часта абмеркаванай тэмай з’яўляецца тое, калі трэцяя старана можа пры жаданні набыць доступ да інфармацыі ў тэлефоне. Пытанне толькі ў тым, наколькі гэта адпавядае рэчаіснасці. 

Я думаю, для чытачоў таксама не новай з’яўляецца тэма праслухоўвання тэлефонаў, ці выкарыстанне дадзеных геалакацыі, але, хацелася б даведацца, наколькі глыбокай па памерам з’яўляецца гэтая праблема, ці ёсць яна ўвогуле, у чым можа захавацца пагроза вашаму прыватнаму жыццю – гэтыя пытанні мы будзем пакрокава разглядаць далей.

 

Калі вы усталёўваеце сябе дадатак на тэлефон, у Краме Google Play, вы можаце заўважыць – пры ўсталяванні ёсць пэўныя патрабаванні доступу да вашых персанальных дадзеных, як бачна на фота ніжэй.

Так, можна казаць, што без гэтага дадатак паўнавартасна працаваць не будзе, як у выпадку з Instagram – вы не атрымаеце магчымасць апублікаваць сваё фота, відэа, ці сторыз, пакуль не падасце доступ. Таксама як Google Chrome, калі вы захочаце запампаваць нешта з інтэрнэту.

Але, як паказваюць даследаванні Оксфардскага ўніверсітэту, амаль 90% дадаткаў адсылаюць інфармацыю пра карыстальнікаў кампаніі Google, якой належыць Android і Google Play. Акрамя таго, палова з гэтых прыкладанняў могуць перадаваць дадзеныя каля дзесяці трэцім бакам, а дваццаць адсоткаў прыкладанняў – больш чым дваццаці.

Напрыклад, Instagram з’яўляецца ўласнасцю Facebook, які ў свой час меў вялікія непрыемнасці з уцечкай каля 90 мільёнаў дадзеных карыстальнікаў сацсеткі.

Далей, мова пойдзе пра пра дадаткі для абмену паведамленнямі тыпу Viber, Telegram, Signal, якія з іх з’яўляюцца найбольш надзейнымі, і як трэці бок можа атрымаць доступ да іх. Гэтае пытанне асобна зацікавіла мяне яшчэ ў мінулым годзе, калі мела месца спроба ўладаў суседняй краіны забараніць дзеянне Telegram на тэрыторыі краіны. І зараз, шмат грамадскіх супольнасцяў выкарыстоўваюць Telegram як асноўную платформу для чат-форумаў.

Бярэм да прыкладу Viber. У ім ёсць звычайны фармат чату, а ёсць іншы, сакрэтны чат. У чым адрозненне? Па-першае, у выпадку сакрэтнага чату можна ставіць таймер утрымання паведамлення, па заканчэнні якога паведамленні знікаюць. Акрамя таго, паведамленні ў такім чаце перасылаць немагчыма. Калі раптам хтосьці зробіць скрыншот, астатнія ўдзельнікі чату даведаюцца пра гэта праз апавяшчэнне. Агулам, усе паведамленні ў ім шыфруюцца пры дапамозе дадатковага пратаколу.

Як тады трэці бок можа атрымаць доступ да інфармацыі ў Viber? Нядаўна я сутыкнуўся з матэрыялам, дзе гэта паясняецца такім чынам – праз паўторны запыт OTP-пароля, які прыходзіць па SMS для прывязкі акаўнта да SIM-карце. Паўторна пароль можна запытаць з-за таго, што з’явілася версія Viber для камп’ютараў.

Іншая прыкладанне – Signal. Часта ў інтэрнэце можна ўбачыць станоўчыя рэцэнзіі наконт прыватнасці дадзенага дадатку. Тады ў чым яго асаблівасці? Па-першае, таксама як Viber, паведамленні могуць мець абмежаваны час дзеяння. Другі аспект – усе паведамленні, файлы, званкі, і нават самі кантакты карыстальнікаў абараняюцца скразным шыфраваннем, а архіў перапіскі можа захоўвацца толькі на прыладзе карыстальніка, толькі ў выпадку калі ён вырашыць зрабіць копію.

Бяспека Telegram часта выкарыстоўваецца як адзін фактараў яе папулярнасці. Тлумачэнне гэтаму – Telegram мае два варыянты шыфравання: для звычайных і для сакрэтных чатаў.

Па словах распрацоўшчыкаў, інфармацыя захоўваецца на некалькіх серверах па ўсім свеце і кантралюецца рознымі законамі па прадастаўленні доступу да яе. Ключы для расшыфроўкі таксама захоўваюцца асобнымі блокамі на розных серверах.

Аднак толькі сакрэтныя чаты падтрымліваюць end-to-end-шыфраванне, таму адчувальную інфармацыю рэкамендуецца перадаваць праз іх.

Як вынік, можна адзначыць – нам патрэбна зразумець, як зберагчы сам тэлефон ад старонняга ўмяшання. У інтэрнэце ёсць шмат інфармацыі па гэтаму, а мы ў сваю чаргу зараз скампілюем яе ў агульную масу.

  1. Заўсёды трымайце на кантролі статус вашай аперацыйнай сістэма, своечасова абнаўляйце яе, каб разам з гэтым усталёўваліся абнаўленні сістэмы бяспекі смартфона, не кажучы пра працу над самімі недахопамі смартфонамі пры тым жа абнаўленні.
  2. Таксама не заважыла б усталяваць і антывірусныя праграмы, але, тут патрэбна глядзець на краіну вытворчасці пакету антывіруса. Напрыклад, Касперскі – расійскай вытворчасці, і таму ў ЗША мелі непрыемнасці з карыстаннем трэцім бокам файлаў Агенцтва нацыянальнай бяспекі.
  3. Карыстацца толькі абароненымі бесправаднымі сеткамі. Адметная рыса неабароненых сетак – такія сеткі не адзначаны значком у выглядзе замка. У такіх выпадках раюць карыстацца VPN, які дазваляе шыфраваць з’яднанні па якім ідзе трафік карыстальніка.
  4. У сацсетках пажадана прыхоўваць сваю прыватную інфармацыю, то бок кантактныя дадзеныя – адрас, нумар тэлефону, і гэтак далей.

Асабіста мой лайфхак – я заўсёды трымаю выключаным непатрэбныя мне ў перманентным рэжыме функцыі, як напрыклад, дадзеныя месцазнаходжання, Bluetooth; доступ да маіх медыяфайлаў, агулам, да маёй прыватнай інфармацыі, я прадастаўляю прыкладанням толькі ў выпадку неабходнасці; час ад часу, я ў налаштаваннях смартфону час ад часу сціраю дадзеныя прыкладання, якое збіраецца з тэлефону. Наконт апошняга пункту мне цяжка казаць, наколькі ён апраўдвае сябе, тым не менш, лішні раз ачысціць памяць тэлефону ад лішку інфармацыі не зашкодзіць.

Увогуле, не варта пужацца такіх, так званых, недахопаў, карыстання смартфонам. На цяперашні момант, гэта – неабходная рэч, у працы, прыватным жыцці, і таму, калі мы праводзім значную частку свайго паўсядзённага жыцця ў ім, варта патурбавацца наконт аховы мяжы сваёй прыватнасці. Пэўная рэч, калі для вас гэта прынцыпова.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Юрый Хлапонін
Студэнт факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ, аддзяленне псіхалогіі

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *