Фаланстэр запрашае на Мапатон!

Апублікавана

by — Posted in мапа, мапа, мапатон, мерапрыемствы

Хочаш зрабіць грамадскія арганізацыі бачнымі? Далучайся да нас 14 верасня, каб разам дадаць кропкі на інтэрактыўную Мапу заўтрашняга дня*.


На працягу некалькіх месяцаў мы, каманда Фаланстэра, ствараем Мапу для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў. І цяпер мы радыя прадставіць вам гатовую да карыстання Мапу.

Што будзе 14 верасня?

  • Практычная частка Мапатона:
  1. Распавядзем пра ідэю праекта “Мапа заўтрашняга дня” і тое, як ён можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
  2. Збярэм адваротную сувязь па працоўнай версіі Мапы.
  3. Дададзім першыя арганізацыі і ініцыятывы на Мапу і паглядзім, як яна працуе!

  • Урачыстая прэзентацыя Мапы, на якой вы даведаецеся пра карысць Мапы для вашай ініцыятывы і нават самастойна навучыцца дадаваць на яе кропкі (спойлер – гэта зусім проста ;)).

Для каго Мапатон? 

Для грамадскіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў.

Калі?

14 верасня, субота, 13:00 – 16:00 (праца з Мапай), 17:00 (прэзентацыя Мапы).

Дзе?

База “Фаланстэра”, вул. З. Бядулі 3, пам. 2Н.

 

* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Марыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *