З 11 па 18 жніўня адбыўся Хакатон праекта Мапа заўтрашняга дня. У лепшых хакатонных традыцыях Фаланстэр збіраў распрацоўшчыкаў, хакераў і пачынаючых вайцішнікаў. Партнёрскія арганізацыі з Германіі: Karte von morgen, стваральнікі нямецкай Мапы заўтрашняга дня, ды арганізацыя Wechange сабралі нямецкіх энтузіастаў. Цэлы тыдзень мы жылі ў беларускай аграсядзібе ля рацы Беразіно, камунікавалі, кодзілі, абменьваліся меркаваннямі, і думалі, як зрабіць “заўтра” днём дабра і даверу.
Хакатон для тэхнароў і праграмістаў
Мы, каманда Фаланстэра, доўга рыхтаваліся да Хакатона і сабралі спіс задачаў для праграмістаў. Наша ідэя была – узяць нямецкую Мапу (KVM) лакалізаваць на беларускую мову і дадаць некалькі функцый: геападпіскі, дадаванне імпрэзаў, атрыманне iframe, імпарт-экспарт дадзеных.
Пад кожную задачку была каманда рабят-валанцёраў-распрацоўшчыкаў, што дзень і ноч карпелі над ёй. Вучыліся працаваць разам і працаваць па адкрытых прынцыпах, робячы пулрэквэсты на github.
Кожны дзень ранкам адбываўся стэндап. Кожны з каманды рабіў прэзентацыю па пунктах: што зроблена, што нет, што неабходна зрабіць, за што чалавек бярэцца, і якая дапамога яму патрабуецца. Добры стэндап – гэта і добрая матапастаноўка і ацэнка рэсурсаў у адным флаконе.
Я заўважыла падабенства нашага Мапа лагатыпа з дынамікай каманды! Былі дакладныя вектары-дзеянні, якія мусяць прывесці нас да адной кропкі, адной мэты: гатовай беларускай Мапы!
Задачкі яшчэ ў працэсе завяршэння, але зараз мы можам паказаць вам Мапу на беларускай мове, на якой можна дадаваць ініцыятывы, і пазначаць іх кірылічнымі тэгамі. Паспрабуйце дадаць вашу ўлюблённую ініцыятыву! (І адпішыцеся нам у каментарах, як вам.)
Мапатон для камунікатараў і творчых асоб
Каманда нетэхнічных рабят з большага з нямецкіх арганізацый была як намаляваная з іх лагатыпа: рознакаляровыя лепесткі-тэгі, кожны розны, кожны робіць штосьці сваё.
Рабяты з Karte von Morgen прыехалі з шэрагам гуманітарных задачаў: атрымаць адваротную сувязь на іх майстар-клас па дадаванню кропак на карту, палепшыць яго і даразвіць, пашырыць мэтавыя аўдзіторыі, прыцягнуць партнёраў і навучыцца будаваць з імі доўгатэрміновую супрацу, навучыць ствараць друкаваныя Мапы.
Былі і іншыя рабяты, якія мелі свае мэты: хтосьці хацеў дапамагчы ведамі UX/UI. Хтосьці знайшоў сабе ў дызайне, хтосьці ў даследваннях іншых мапа-праектаў. Хтосьці прыехаў ужо, каб партнёрыцца і ўдакладняць умовы карыстання Мапай, бо не жадаюць болей карыстацца гуглом. На базе ўсіх гэтых хацелак была пабудавана праграма нетэхнічнай каманды.
У выніку КVM атрымала палепшаны дызайн іх сайта, Фаланстэр – макеты паштовак, якія можна дасылаць ініцыятывам, веды па стварэнню друкаваных мапаў, Wechange сабралі даволі вялікую эксэльку з рознымі альтэрнатыўнымі мапамі, што кампаніі і супольнасці карыстаюць для мапавання сваіх цікавасцяў.
Дыялектыка і абмен энэргіяй
Атрымаўся цікавы мікс! Павучыліся адзін у аднога падыходам да працы, а таксама і да адпачынку. Незалежна ад прыналежнасці да культуры кожны быў у сваім стыле.
Все было неописуемо ), прекрасное место , прекрасные люди, не очень прекрасный код , но мы его немного подкрасили. Атмосфера и движуха были что надо. Природа, баня на причале, джакузи с музыкой, утренние пробежки, теннис в день отъезда и пулл по вечерам. Позитивный Хельмут, весельчак Энну, серьезный Михась и не очень серьезный Антось ) – все это запечатлилось как прекрасная картина в моей памяти – на которую можно любоваться часами. Все кто был там был стали почти родными. Это была шикарная неделя великолепного лета, – дзеліцца ўражаннямі Антон.
Асабіста мне былі вельмі цікавыя майстар-класы па тэмах “Тэхналогіі для грамадства” (Civic tech), “Эканоміка агульнага дабра” (Economy of common good) і “Калектыўнае лідарства” (Collective leadership). Праз разуменне гэтых тэмаў KVM даносяць ідэі сваёй карты і робяць яе інструментам для погляду у заўтрашні дзень. (Ужо гэтыя тэмы пастрабую раскрыць у наступных тэкстах:)
Больш фота тут. Аўтары: Света Ермаковіч (1-4 дні) і Вольга Волчак (5-6 дні), Антось Котаў (5 дзень).