Даследуем інтрактыўныя мапы Беларусі. Частка 3

Апублікавана

by — Posted in даследванні, нашы прадукты, эксперыменты

Мы ўжо апісвалі існуючыя мапы Беларусі. Пасля камунікацый з рознымі ініцыятывамі даведаліся шмат іншых прыкладаў. 

Я правёў невялікае даследванне і сфарміраваў спіс з яшчэ каля 40 мапаў. Сёння хачу зрабіць нейкі прамежкавы аналіз таго, як інтрактыўныя анлайн мапы Беларусі дапамагаюць грамадству вырашаць праблемы і як могуць падтрымлівацца ў актуальным стане.

Разбярэм вызначэнні

Інтрактыўныя – гэта мапы, якія даюць магчымасць, ці патэнцыйную магчымасць змяняць, каментаваць, распаўсюджваць геададзеныя па той ці іншай праблематыцы.

Анлайн – гэта значыць мапа, якая прывязана да анлайн асародку. Іншымі словамі, проста фота звычайнай мапы не трапляе ў межы даследвання.

Крытэры, па якім будзе адбывацца даследванне.

Найперш мяне цікавіць абнаўляльнасць мапаў, бо гэта найбольш вострае пытанне для як карыстальнікаў, так і саміх уладальнікаў дадзеных.

Другі і не менш значны момант – гэта прызначэнне мапы. Значыць, як дадзеныя могуць быць выкарыстаны, або паўторна выкарыстаны. 

Стварыў адмысловую табліцу з даследваннем, якая будзе абнаўляцца і папаўняцца з цягам часу.

Абнаўляльнасць мапаў

Тут я звярнуў увагу на тое, як можа абнаўляцца мапа. Перш за ўсё стваральнікі беларускіх мапаў вызначаюць 

  1. свой чалавечы рэсурс,
  2. краўдсорсынгавы рэсурс супольнасці

Для падтрымання актульанага стану базы звестак сваіх мапаў.

Свой чалавечы рэсурс – найбольш распаўсюджаны спосаб працы з дадзенымі мапы, яе папаўненні і абнаўленні. Але гэты спосаб найбольш дарагі таму, што забірае сілы невялікіх каманд на руцінную працу. У размовах гэту праблему прызнаюць ледзь не ўсе стваральнікі рэсурсаў.

Краўдсорсынгавы рэсурс супольнасці – другі па распаўсюду спосаб. Стваральнікі такіх мапаў даюць магчымасць толькі зарэгістраваным удзельнікам (якія прайшлі аўтарызацыю) дадаваць, змяняць(?) дадзеныя. Або існуе скарочаны крадсорсінгавы механізм, калі наведвальнік, толькі прапануе рэдакцыі патрэбную інфармацыю. Далей рэдакцыя самастойна прымае рашэнне мадэраваннем, або проста пераносам дадзеных з аднаго сэрвіса (гуглформы, напрыклад) у другі – свае мапы-сэрвісы. 

Аналізуючы спіс даследуемых мапаў бачна, што імкнучыся да пэўнай цэласнасці і тэматычнай скіраванасці дадзеных, стваральнікі: 

  1. Уключаюць перашкоды для дадання і змянення інфармацыі шырокім колам (бо раптам спам!)
  2. Засяроджваюць уладу над дадзенымі ў сябе, такім чынам мінімізуючы паўторнае выкарыстанне гэтага рэсурса. 

Мэты мапаў

Я вырашыў выкарыстаць спосаб адкрытага тэгавання, значыць апісваць мэту, якую можна вырашыць з дапамогай дадзеных. У вынікі адтрымаўся спіс:

  1. Піяр дзейнасці
  2. Каардынацыя
  3. Культурная спадчына
  4. Штодзённыя патрэбы
  5. Турызм
  6. Партнёрства з бізнесам
  7. Даследчыкам
  8. Актывістам
  9. Жанчынам
  10. Уплыў на ўладу
  11. Гараджане
  12. Валанцёрам
  13. Спорт
  14. Даступнасць
  15. Спажыўцы
  16. Статыстыка
  17. Сельская гаспадарка
  18. Установы массавага харчавання
  19. Супольнасць
  20. Раварысты
  21. Гістрычная спадчына
  22. Асвета
  23. Інфраструктура

Як бачна, некаторыя можна аб’яднаць. Некатораыя, наадварот, удакладніць. 

Крытэр, на які я арыентаваўся – гэта мапы, якія выкарыстоўваюцца, як механізм злучэння розных людзей і супольнасцяў. Тут узнік пэўны дэфіцыт. Напрыклад можна выдзеліць беларускамоўныя каталогі , Мапы роварнай інфраструктурыМапы арганічнай сельскай гаспадаркі, Пераможцы соўшл Уікэнда, Мапінг гарадскіх ініцыятыў  (апошнія абнаўленні 2014 год). 

Бачна, што мапаў, накіраваных на павілічэнне бачнасці і звязнасці супольнасцяў, грамадскіх ініцыятыў невялікая колькасць і паказваецца вельмі абмежаваную сферу. Таксама можна дадаць вельмі павольную іх абнаўляльнасць.

Адкрыты API і абнаўляльнасць дадзеных

Для тых, хто першы раз бачыць такую абрывіятуру дам простае вызначэнне API.

API – гэта інструмент абмена дадзенымі пры ўзаемадзеянні розных праграм. Напрыклад, вы як уладальнік мапы вырашаеце, што хочаце дзяліцца дадзенымі па роварнай тэматыцы з усімі і аб’яўляеце, што каардынаты і апісанне ўсіх роварных парковак з вашай мапы можна атрымліваць, праз адпраўленне праграмнага запыту вашаму сэрверу. 

Такім чынам, можа падтрымлівацца актуальнасць дадзеных, абывацца аўтаматычнае абнаўленне і ў той жа час мінімізаваць працу, якая ўжо была зроблена, напрыклад, рэдакцыяй нейкай мапы дагэтуль. Добра? Канешне! Хадзем далей…

Такі адкрыты абмен можа быць частковым, але важным адказам для падтрымання базы дадзеных абноўленай і актуальнай, цікавай для паўторнага наведвання, выкарыстання, пашырэння яе цэласнасці. 

На сёння толькі адна мапа (say.by) прапаноўвае адкрыты API. Вельмі невялікая колькасць стваральнікаў, з якімі атрымалася пасумаўляцца, выказалі жаданне дзяліцца нейкай часткай дадзеных з трэцімі рэсурсамі (сэрвісамі). 

Супольнасць і абнаўляльнасць дадзеных

Падчас старту працы над Мапай заўтрашняга дня (Мапа) мы заклалі ў архітэктуру магчымасць адкрытай працы з дадзенымі праз API. Але гэтага недастаткова, каб атрымалася актуальная база дадзеных. 

Асноўную гіпотэзу нашай актыщнасці вакол Мапы мы заснавалі на веры ў сілу супольнасці. Значыць, пакуль супольнасць бачыць патрэбу ў дадзеных на мапе і таго функцыянала, дагэтуль дадзеныя будуць мець актуальны стан і попыт. Калі цікавасць прападае, праект можна зачыняць, ці … трэба змяняць.

Вернемся да абнаўляльнасці. На мой погляд, абнаўляльнасць будзе забяспечана, калі: 

  • Cамі апісаныя на Мапе ініцыятывы і арганізацыі будуць вяртацца на мапу, каб абнавіць сябе.
  • Наведвальнікі мапы будуць імкнуцца падтрымаць актуальныя веды ініцыятыў, якія ім сімпатычныя.
  • Механізм паведамлення пра змены на Мапе працуе для падпісчыкаў і саміх удзельнікаў Мапы.
  • Магчымасць правіць дадзеныя без вялікіх высілкаў і парогаў уваходу ў сістэму.
  • Цікавыя, якасныя дадзеныя актуальныя для дзейнасці грамадскіх ініцыятыў і арганізацый, а таксама (мікра)сэрвісы дапамагаюць злучаць людзей.

Выснова

Для росту рэсурса пабудаванага на супольнасці неабходны: адкрыты код, абмен дадзенымі (паўторнае выкарыстанне) і вера ў супольнасць. Мы тое, што мы будуем сваёй дзейнасцю.

За фота дзякуй foksia

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *