Як зрабіць сваю ініцыятыву бачнай за 1 гадзіну? Раскажам на вэбінары

Апублікавана

by — Posted in мапа, мапа, мапатон

Жадаеце зрабіць сваю арганізацыю, ініцыятыву або праэкт бачнымі? А можа вы шукаеце партнэраў у Беларусі або за мяжой? Ці хочаце знайсці валантэраў? Тады наш вэбінар дакладна для вас

Падчас вэбінара мы будзем разам вучыцца дадаваць кропкі на інтэрактыўную Мапу заўтрашняга дня*, якую мы, каманда Фаланстэра, ствараем на працягу некалькіх месяцаў для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў.

 

Што будзе на вэбінары?

  • Мы распавядзем, чаму мы робім мапу;
  • раскрыем, які патэнцыял ёсць у Мапы асабліва для рэгіянальных і невялікіх ініцыятыў;
  • пакажам, як мапаваць сваю ініцыятыву і шукаць патрэбную ініцыятыву ды працаваць з ключавымі словамі;
  • пагутарым пра магчымае развіццё функцыяналу Мапы;
  • адкажам на ўсе вашыя пытанні.

Для каго вэбінар? 

Для грамадскіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў.

Калі?

5 снежня, чацвер, а 16:00. Працягласць вэбінара – 1 гадзіна.

Дзе?

Спасылку на вэбінар мы дашлем зарэгістраваным удзельніцам і ўдзельнікам.

Што вам трэба для ўдзелу?

Для таго, каб прыняць удзел у вэбінары, вам не трэба мець спецыяльныя веды або досвед – мы ўсяму навучам.

Ад вас спатрэбіцца толькі доступ да інтэрнэта і ноўтбук (або камп’ютар / планшэт).

 

* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.

 

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


Марыя

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *