Мы запрашаем валанцёраў і валанцёрак прыняць удзел у стварэнні Мапы заўтрашняга дня*.
Калі ты актыўны валанцёр/-ка, які/-ая цікавіцца ІТ-валанцёрствам, сацыяльнай і культурнай дзейнасцю, мы запрашаем цябе прыняць удзел у нашым Мапатоне.
Змест
Што будзе падчас Мапатона?
-
Распавядзем пра ідэю “Мапы заўтрашняга дня” і тое, як яна можа дапамагаць грамадскім актывістам і актывісткам пашыраць сувязі і партнёрства.
-
Дададзім арганізацыі і ініцыятывы твайго горада, мястэчка, або вёскі на Мапу і паглядзім, як яна працуе!
-
Адкажам на ўсе твае пытанні 😉
-
Таксама ты даведаешся, што такое Мапа каштоўнасцяў грамадскіх арганізацый.
Для каго Мапатон?
Для грамадскіх актывістаў і актывістак, прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў, што жадаюць быць болей бачнымі ў беларускім грамадстве і павялічыць кола сяброў і партнэраў.
Калі?
10 снежня а 18:00.
Дзе?
База “Фаланстэра”, вул. З. Бядулі 3, пам. 2Н.
* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.