На працягу некалькіх месяцаў мы разам з вамі стваралі Мапу для грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і актывістаў. І цяпер мы радыя сабрацца разам і адзначыць нашыя поспехі.
Мы працавалі над Мапай заўтрашняга дня цягам некалькіх месяцаў: разпрацоўвалі саму Мапу на Хакатоне, ездзілі з Мапатонамі па розных гарадах Беларусі, пра нас пісалі ў СМІ і запрашалі выступаць на Мова Нанова. Нам ёсць, што распавесці і за што падзякаваць! Таму запрашаем на сустрэчу-падзяку ўсім тым, хто спрычыніліся да таго, каб Мапа паўстала.
Што будзе?
- Пазнаёмімся бліжэй з усімі тымі, хто зрабілі свой унёсак у развіццё Мапы;
- Падвядзем вынікі нашай працы над Мапай;
- Пагутарым у нефармальнай абстаноўцы;
- Таксама ўсе атрымаюць падарункі за свой удзел у развіцці Мапы.
А яшчэ мы падрыхтавалі некалькі цікавостак, каб нам усім было ўтульна і цікава. 🙂
Калі?
28 снежня, субота, 18:00 – 21:00.
Дзе?
База “Фаланстэра”, вул. З. Бядулі 3, пам. 2Н.
* Мапа заўтрашняга дня – гэта інтэрактыўная карта, дзе кожны і кожная можа пакідаць інфармацыю пра грамадскія ініцыятывы з розных куткоў Беларусі. Таксама з дапамогай Мапы можна знайсці партнёраў ці арганізацыі, у якіх існуе магчымасць павалантэрыць. Мапа заклікана зрабіць дзейнасць грамадскіх ініцыятыў больш бачнай для грамадства і напаўняць супольнасці агульнымі намаганнямі.
Аўтарка фота: Вольга Волчак
Аўтарка афішы: Святлана Ермаковіч