Як і чаму мы рабілі бачнай Беларусь заўтрашняга дня

Апублікавана

by — Posted in мапа, мапатон, мерапрыемствы, праекты, хакатон

Месяц назад мы скончылі першы крок стварэння Мапы. Зараз самы час падсумаваць, што мы зрабілі і для чаго наогул гэты двіж пачалі, як варта рухацца далей.

Прадгісторыя 

У 2015-2017 гадаў мы падарожнічалі з Вікіфікацыяй па розным супольнасцям і бачылі, што актывісты раз’яднаны і часта не ведаюць азін пра аднаго, або “забываюць” распавесці. 

У дадатак не было месца, дзе можна было глянуць і знайсці актывістаў з розных частак Беларусі для партнёрства. Таму ідэя зрабіць бачным дзейнасць арганізацый, з якімі розныя ініцыятывы могуць шукаць партнёраў, а валанцёры могуць шукаць сабе ініцыятывы для супрацы, падштурнула нас дзейнічаць. 

У канцы 2017 года мы пачалі шукаць рашэнні, якія ёсць у свеце і сустрэліся з нямецкімі актывістамі, якія мараць пра тое ж і робяць нешта падобнае, што у нас было ў галаве. 

Пасля пачаліся даследванні і падрыхтоўка каманды. Бачны для грамадскасці двіж абазначыўся ў сярэдзіне 2019 года. А першыя наведвальнікі убачылі мапу ў верасні.

Што мы зрабілі

Перад расповядам, пра што зрабілі трохі пра тое, што такое Мапа заўтрашняга дня. Гэта вэб-прыкладанне і супольнасць. Прызначэнне Мапы – гэта пазначэнне грамадскіх некамерцыйных ініцыятыў з розных куткоў на мапе Беларусі, інтрактыўна. Значыць, што карыстальнік узаемадзейнічае з мапай двунакіравана: можа глядзець і даследваць, а таксама самастойна даваць і змяняць інфармацыю пра ініцыятывы. Усё базуецца на вікі прынцыпах. Вікі-прынцыпы (супольнаснае валоданне дадзенымі, адкрытая распрацоўка і код, глабальны кантэкст) –  гэта спраўдная навацыя для Беларусі. Такім чынам, Мапа заўтрашняга дня – гэта спалучэнне візуалізацыі дадзеных пра грамадскі актывізм самімі наведвальнікамі, і адказнасць саміх карыстальнікаў за актуальнасць гэтых дадзеных.

Трохі лічбаў

Зараз на Мапе па Беларусі больш за 200 пазначаных ініцыятыў. 

  • У нашым мапатонах (фота рэпорты) (гэта новы транслятар, які мы ўвялі ў актывізм) і асветніцкіх лекцыях і прэзентацыях паўдзельнічала больша за 300 чалавек
  • з больш, чым 20 гарадоў і мястэчак.
  • Пра Мапу напісалі 7 розных мясцовых медыя з усіх куткоў краіны,
  • пакрыццё якіх шмат дзясяткаў тысяч чалавек.
  • І нарэшце мы зладзілі сумесны хакатон з нямецкімі актывістамі,
  • эта неацэнны досвед міжнарожных камунікацый.

Пра каманду

Устойліва яна складалася з 5 чалавек. Але шмат людзей на месцах дапамагалі правесці мерапрыемствы: ці праз інфа абмен, ці праз прадастаўленне інфраструктуры, што сур’ёзна зменшыла растраты і павялічыла нашы камунікацыі. 

Мы актыўна выкарыстоўвалі анлайн прылады праектнай арганізацыі працы, дыстанцыйныя сустрэчы і аналіз праробленага, аўтаматызацыю руцінных дзеянняў, гнуткасць у плане графіка і ўзаемадапамога дазволілі размеркаваць нагрузку і павялічыць ахоп. 

Хаця быў падзел адказнасці ва ўдзельнікаў каманды, але не было вельмі дакладных размежаванняў. У малых камандах такі падыход пры празрыстай працы дапамагае дасягаць максімальных вынікаў. 

Рэгулярнасць сустрэч задало працоўны рытм, на якім мы прайшлі ўсе месяцы ад распрацоўкі да кампаніі піяру. Шчырыя размовы па праблемным кропкам дазволілі нам вырашаць узнікаючыя канфлікты і рухацца да мэты.

Найбуйнейшых партнёрства з беларускімі ініцыятывамі – Мовананова. Хаця гэты фармат працаваў непрадказальна ў розных гарадах, ён павысіў бачнасць Мапы істотна. Вядома, удзельнічалі і каротка тэрміновыя (ці на адну задачу) валанцёры: і ў паездках, і ў саміх мататонах. Наогул усім, хто браў на сябе рэгулярныя абавязкі – хочацца выказаць падзяку – вы сапраўдныя першапраходцы!

Дарэчы, наконт мэты

Мы яе вельмі дакладна не прапісвалі. Гэта было адмыслова зроблена, каб не прывязваць актыўнасць да лічбаў. Мы прывязаліся да каштонасцяў і прынцыпаў супрацы нас з навакольным светам. Таму вынікі дасягнулі нават большыя ў параўнанні з чаканнямі ўдзельнікаў. 

Падзея атрымалася дзякуючы нашай падрыхтаванасці, настойлівасці, веры ў тое, што мы правільна робім правільныя рэчы. І немагчымае магчыма.

Для чаго гэта мы рабілі

З часткі гісторыя вы разумееце, што спачатку мы шукалі інструмент для сябе. Але мы разумелі, што дадзеныя трэба падтрымліваць у актуальным стане, а таксама, калі гэта база будзе адкрыта, грамадства палепшыцца. Чаму?

Па-першае, прасцей будзе знаходзіць розныя па цікавасях і духу ініцыятывы.

Па-другое, мы бачым цікавасць да развіцця кода мапы і колькасць зацікаўленых у тым, каб Мапа працягвала развівацца. Для нас гэта вельмі важна, бо мы наладжваем камунікацыю паміж супольнасцю тэхнічных спецыялістаў і грамадствам.

Але для нас як, сацыяльных гікаў, тут найбольш цікава, тое, што мы выкарыстоўваем тэхналогіі для развіцця грамаства ў патрэбным нам накірунку. Мы выкарыстоўваем падыход адкрытых дадзеных і адкрытага коду, а таксама супольнаснай распрацоўкі, бо бачым, што яны нясуць пэўны набор каштоўнасцяў: уключанасць, празрыстасць, сацыяльную роўнасць, аўтаномію. 

Мапінг каштоўнасцяў

Таксама падчас даследвання гэтых супольнасцяў мы вялікі кавалак часу працавалі з мапінгам каштоўнасцяў. Пра гэта даследванне будзе асобны пост. Калі лаканічна, мы імкнуліся высветліць, якія каштоўнасці кіруюць грамадскімі актывістамі. На наш погляд каштоўнасці – гэта адзін з найбольш устойлівых падмуркаў будавання кааперацыі і рэалізацыі глабальных зменаў у грамадстве. 

Чым жа мы натхняліся?

Тым, што мы робім не проста Мапу заўтрашняга дня, Мапай мы праектуем Беларусь. Адкрытае і дынамічнае грамадства будучыні. Мапа – толькі адна цагліна. Але любы дом складаецца з маленькіх кавалкаў. 

Мапа – гэта і прыкладанне, з дапамогай якога можна пазначаць і знаходзіць грамадскія ініцыятывы, якія дзейнічаюць у Беларусі і ва ўсім свеце.

Мапа – гэта наша імкненне даследваць, якія каштоўнасці рухаюць беларусамі ў спробах змяняць сябе і грамаства. 

Мапа – гэта сумесная творчасць сотняў актывістаў, рухаў, грамадскіх ініцыятыў, якія ствараюць Беларусь заўтрашняга дня. Менавіта адказнасць, якая будзе Беларусь заўтрашняга дня, найбольш натхняе нас на далейшыя ўчынкі.

Што можа быць працягам двіжа

Безумоўна хаця мы выклаліся па-максімуму, і хочам адпачыць. Зараз збіраем ідэі, як рухацца далей.

Тут сам мазгаштурм а тут яго падсумаваныя вынікі.

Што ужо можна сказаць?

Па-першае, неабходна больш фіч якія будуць прыцягваць паўторна карыстацца і камунікаваць супольнасці.  У нас прайшла добра папулярызацыйная кампанія. Але па часцы распрацоўкі мы запаволіліся. На гітхабе ёсць цэлы стос задач, якія не проста палепшаць выкарыстанне Мапы – абнаўляльнасць, паўторнае выкарыстанне дадзеных. Новыя фічы дадуць новы штуршок у камуінкацыях. Напрыклад, геападпіска, віджэт мапы з кастамнымі колерамі, падзеі і інш. 

Па-другое, неабходна больш уцягнутасці. Апісанне як можна ўдзельнічаць, зараз знаходзіцца на даволі сціплым узроўні. Таму ёсць мэта працаваць над уцягнутасцю ў тым ліку шкаляроў, студэнтаў і партнёрскія арганізацыі, як у выкарыстанні, так і ў напаўненні Мапы. Таму будзем даслеваць патрэбы больш дэталёва і праводзіць майстар-класы (вэбінары).

Па-трэцяе, Мапа можа інтэграваць іншыя супольнасці і іх сэрвісы. Гэта ўзмацніць усіх партнёраў: падняўшы эфектыўнасць працы. Напрыклад, можна злучыць працу Вікіпедыі і Мапы, і такім чынам, ініцыятыва будзе назапашваць інфармацыю пра сябе ў сусветнай энцыклапедыі, гэта ў доўгай перспектыве можа павялічыць давер да грамадскай ініцыятывы, фандрайзінгавыя магчымасці, уплыў. Другі прыклад – гэта інтэграванне Мапы з прыкладаннем Будзь валанцёрам, якое дапамагае арганізацыям хутчэй рабіць задачы, якія ў іх назбіраліся і весці рэйтынгі адзін аднаго.

Нарэшце, сусвет Беларусь даследваны яшчэ не ўвесь. І наш карабель гатовы ляцець да цывілізацый, дзе не ступала нага опенссорса.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *