Анатомія Фаланстэра. Частка 2. Супольнасць ці арганізацыя.

Апублікавана

by — Posted in самакіраванне, сацыятэхніка, эксперыменты

“…и лёгкий воздух, и огонь, в одно моё сокрыто слово…”
Л. Гумілёў

Вызначаем арганізацыю і супольнасць

З майго расповяду ў першай часцы артыкула (для стройнасці разумення хода думак раю прачытацць яе) вымалявалася шэраг важных асноўных тэрмінаў важных для разумення феномена Фаланстэра. Я кранаўся супольнасці, суб’ектнасці, (суб)культуры, ідэнтычнасці, слоўніка, наратыва, саманазывання і інш.

Хаця гэтыя вызначэнні часта блізкія энцыклапедычным, усё ж буду працягваць (сама)вызначаць наступныя, таму што мне важна дыскусія за межамі іх вызначэнняў, а хутчэй на ўзроўні метадаў і яшчэ лепш іх перасячэнняў.

Зараз павернемся да вытокаў анатоміі Фаланстэра. Самыя базавыя паняцці яе – гэта супольнасць і арганізацыя.

Супольнасць – гэта група (2+ чалавекі) аб’яднаных і/ці агульным гістарычным лёсам і/ці агульным бытам, акая праяўляецца праз рэалізацыю аднаго ці некалькіх транслятараў.

Ёсць розныя кароткачасовыя формы (флэш-) супольнасцяў, якія таксама маюць месца: напрыклад, супольнасць людзей, якая іншых шукае людзей (выратавальны атрад “Анёл”), і для гэтага аб’ядноўваецца. Напрыклад, супольнасць, якая разам будуе грэблю праз балота – гэта флэш-супольнасць агульнага быту.

Пераходжу для вызначэння “арганізацыі”.

Раней я даваў сваё вызначэнне “арганізацыі”, таму яно з некаторымі папраўкамі будзе прымяняльна і ў гэтым аповядзе.

Арганізацыя – гэта ўсё тое, што і супольнасць, плюс мае яшчэ фармальныя механізмы, як самакіравання (місія, стратэгія, планаванне, ролі), так і ўзаемадзеяння з іншымі арганізацыямі (інстытутамі), напрыклад, дзяржавай або партнёрамі. Важна адзначыць падставы быту і лёсу ў арганізацыі больш гнуткія і часта каротка тэрміновыя ў параўнанні з супольнасцямі.

Для неабазнаных людзей арганізацыя выглядае больш сур’ёзна, чым супольнасць, бо, магчыма, яны мяркуюць, што ёсць: пэўнае размеркаванне правоў і абавязкаў (праўна-ўладных адносінаў), зафіксаваныя атрыбуты, чоткая мэта(ці місія) і тым самым вынікі дзейнасці, таксама справаздачы, як афіцыйныя так і публічныя. Man in the middle (Томас Гобс называў яго Левіяфанам) дапамагае пабудаваць большы давер.

У супольнасці ж больш дзейнічаюць іншыя сацыялныя механізмы. Напрыклад, ідэнтычнасць, агульная мараль, агульная матэрыяльная культура, агульная гісторыя яе прадстаўнікоў, агульная справа (у шырокім сэнсе), агульныя звычкі. Супольнасць у пэзным родзе больш трымае не утылітарнае зацікаўленасць і эстэтыка-этычная прыналежнасць спаяная даверам.

Хаця для супольнасці характэрна “змазанасць” (няма адзінага цэнтра фармулёўкі) мэтаў і “рыхласць” (невыразнасць) структуры, на мой погляд супольнасць утрымлівае больш устойлівыя падмуркі існавання, чым арганізацыя і часта можа вырашаць падобныя задачы больш стабільна з гістарычнай перспектывы. Напрыклад, распрацоўка праграмнага забеспячэння супольнасць выконвае больш якасна. Тут паўстае пытанне разумення супольнасці як інструмента, або як асяродку. Пра гэта трохі ніжэй – там папрацаваў Фром.

Супольнасць ці арганізацыя?

Чым жа Фаланстэр з’яўляецца на практыцы: арганізацыяй ці супольнасцю?

На мой погляд Фаланстэр – гэта з адного боку супольнасць. Бо, па-першае, мы будавалі структуру супольнасці, плаўна закладаючы культурныя шаблоны, самавызначанасць, валанцёрскі падыход, самакіраванне калектыва.

Па-другое, мы вельмі шмат часу прысвяцілі менавіта ідэнтычнасці – што з’яўляецца важным элементам менавіта супольнасці, а не арганізацыі.

Пра самавызначанасць чытайце артыкул Светы, яна вельмі якрава прамалявала свой шлях

З другога боку, мы усё ж маем афіцыйныя дакументы, рэгістрацыю, праўленне, рахунак у банку, ролі, планаванне, місію і іншыя атрыбуты арганізацыі. Таксама, што вельмі важна, мы падыходзілі для рэгулявання нашых узаемаадносінаў праз вікі (гнуткая, але фармалізацыя), дзе былі апісалі прыймальныя шаблоны паводзінаў і самакіравання.

Хаця і супольнасці таксама могуць фармалізаваць частку сваіх адносінаў. Напрыклад, лінукс супольнасць, у якой ёсць адмысловыя падыходы да тэхнічнай дакументацыі, афармленне багаў, кодэкс прымальных паводзінаў, працэдуры стварэння і нахову рэлізаў і інш.

Выклікі

Мы падыйшлі да выклікаў, якія адзначаў у першай часцы, як адзін з атрыбутаў характэрных, і для супольнасцяў, і для арганізацый.

Выклікі базава можна падзяліць на ўнутраныя і знешнія. Унутраныя у асноўным тычацца пытання працы з рэсурсамі, самакіравання, самаагранізацыі, ралявой структуры, прыярытэтаў і інш. Знешнія выклікі – гэта адказнасць, якую бярэ арганізацыя як калектыўны суб’ект, за вырашэнне нейкіх праблем у грамадстве, або дасягнення іншых гарызонтаў. Такім чынам,

выклік для арганізацыі, – гэта стан знешняга і ўнутранага асяроддзя, якія група(калектыў) разглядае, як свае і імкнецца вырашыць праз рэалізацыю пэўных самастойна вызначаных актыўнасцяў (плана, стратэгіі).

Абазначыць выклік – гэта тое, да чаго мы ішлі ў Фаланстэры, плануючы штогадовыя актыўнасці, як унутры, так і звонку. Праз вызначэнне паступальнага доўгатэрміновага развіцця апісвалі слоганамі: “будзь сацыяльным!”, “кодзь!”, “мапуй!”, “злучаем!”, “сацыяльны гікі” (дарэчы, таксама кампаненты нашага слоўніка (у першай частцы)).

Выклік – таксама знешняя праблема: узурпацыя, цэнтралізацыя, крыміналізацыя ведаў і тэхналогій кіравання, прыватнасці і камунікацыі ў беларускім і сусветным грамадстве, змяншэнне легітымнасці грамадскіх інстутытутаў (дзяржавы), прыватызацыя грамадскай сферы, змяншэнне ролі самаарганізацыі грамадзян, недапрадстаўленасць шматлікіх супольнасцяў у беларускім грамадстве, як ў структуры эканамічных і культурных, так і палітычных стасункаў.

Пастаянная фармулёўка мэтаў, якія адказваюць на выклікі, і калектыўная рэфлексіўнасць – гэта вельмі важныя асаблівасці арганізацыі, як калектынага суб’екта. У гэтым сэнсе Фаланстэр – арганізацыя. Мы пастаянна замяралі, аналізавалі, што змаглі, што – не.

Рэфлексіўнасць – гэта здольнасць (характарыстыка) суб’екта ацэнваць свае паводзіны (дзейнасць) і якасці з пазіцыі “аб’екта” так і знешніх суб’ектаў (у тым ліку калектыўных). Іншымі словамі, “я азірнуўся, паглядзець, ці не азірнулася яна, каб паглядзець, ці не азірнуўся я”.

Быць ці мець

Вялікая колькасць арганізацый, у тым ліку Фаланстэр, імкнецца да нейкага ўзроўню эфектыўнасці. Арганізацыі важна накапіць пэўны рэсурс (патэнцыял), паўздзейнічаць на частку грамадства, дасягнуць выніка.

Таму арганізацыя бліжэй да фромаўскага “мець”, а супольнасць да паняцця “быць”. Але ў нашым выпадку не ўсё так проста.

Для Фаланстэр-супольнасці важна – “быць”, культываваць ідэнтычнасць, агульны лёс (наратыў), быт (ідэнтычнасць, культура). Супольнасць – гэта ўжо вынік працы найбольш актыўных удзельнікаў Фаланстэра – ёй важна “быць”.

З улікам перасячэння “быць” і “мець” для Фаланстэра-арганізацыі мы закладалі базу ведаў пра сябе (вікі), апісвалі спачатку пажаданыя пасля абавязковыя паводзіны, раскрывалі і закладвалі новую інфаструктуру (сэрверы, прастора), фарміравалі дзейнасць (доўгія праекты), якая палягае на годы, фарміравалі культуру ўнутры Фаланстэра. Як вынік, нарошчвалі асноўныя характарыстыкі агульнасці быту і агульнасці гістарычнага лёсу.

Вышэй апісаная дыялектыка Фаланстэра-арганізацыі і Фаланстэра-супольнасці дазваляла нам развівацца. Таму што спалучэнне гэтых двух якасцяў “быць” і “мець” дае магчымасць рэалізоўвацца суб’ектнасці Фаланстэра. 

Таму, хто кажа, што Фаланстэр – гэта арганізацыя будзе мець рацыю і, што Фаланстэр – супольнасць, таксама будзе правы.

Ёсць яшчэ важная кампанента, якая складае значную частку суб’ектнасці – самакіраванне.

Самакіраванне

Самакіраванне раскрывае “суб’ектнасць”. І, самакіраванне – гэта неабходная ўмова існавання суб’екта.

Самакіраванне раскрываецца праз наяўнасць прыныпаў або правілаў, якія прымаюцца і выконваюцца ўдзельнікамі калектыва.

Для выканання самакіравання неабходна, каб была воля прымаць і выконваць (абавязкова разам) рашэнні. І ў выпадку арганізацыі або супольнасці воля павінна быць калектыўная.

У арганізацыі абавязкова існуе самакіраванне. Cамакіраванне можа быць у супольнасці, а можа яго і не быць.

Ужо апісваў як адбывалася і адбываецца (сакавік 2020) прыняццё рашэнняў у Фаланстэры. Тут магу дадаць некалькі пунктаў.

Па-першае, любое працяглае ўзаемадзеянне калектыва (супольнасці, ці арганізацыі) – гэта камбінацыя спосабаў прыняцца рашэнняў. Напрыклад, якія тэхналогіі абраць для развіцця рэалізацыі праекта Doika, як набраць каманду для праекта Мапа, хто вядзе перамовы з суседзямі па прасторы, як арганізаваць працу на праекце, як будзе перакладацца тэкст для сайта, хто вырашае, які функцыянал запусціць, хто прэзентуе арганізацыю на знешняй падзеі.

Па-другое, ў супольнасці больш дэцэнтралізаванае (таму доўгае) прыняццё рашэнняў.

І нарэшце, па-трэцяе, для рэалізацыі агульнасупольнаснага мерапрыемства патрэбна флэш-арганізацыя. Такім чынам, калі ў супольнасці з’яўляецца нейкі транслятар (напрыклад, штогадовы фэст, агульная пляцоўка для мерапрыемстваў), тады ў гэтай супольнасці з’яўляецца “прота арганізацыя”, якая пачынае абрастаць атрыбутамі, якія вышэй апісаваў. Як вынік, узнікае сінтэз “быць і мець” і новая эмрэджэнтная форма арганізацыі, якая вырасла з супольнасці (ідэнтычнасці, культуры).

Плынь жыцця

Наогул сама рэфлексія, якой я тут займаюся – гэта вельмі зацягваючая і натхняючая справа. Яна пастаянна патрабуе, як пошуку ўнутраных матываў, так і звязвання іх (дакладней іх вызначэнняў) з рэчаіснасцю.

Часта рэчаіснасцю, якая не апісана ў дакладных тэрмінах, або тэрміны пачынаюць мяняць сэнсы. Бо тое што адбываецца яно тут і цяпер, неверагоднае і таму сапраднае. Апракідваючае ранейшае ўспраняцце. Тума тут Фаланстэр – гэта лабараторыя, дзе мы вынаходзім ноывя формы. Часта памыляемся, падаем, устае з каленяў робім яшчэ крокі, пасля зноў і зноў. Вучымся. Нешта мы ведаем, як лепей рабіць. Зараз прапаноўваю некалькі высноваў датычна сказанага:

  • Фаланстэр – гэта пастаянны рух ад арганізацыі да супольнасці і наадварот.
  • Фаланстэр уключае ў сябе, як структурныя кампанентны быту, так і лёсу.
  • Фаланстэр з’яўляецца лабараторыяй па стварэнню новай ідэнтычнасці (паклікання, прафесіі, светапогляду) сацыятэхнікаў.

Жыццё цячэ. Як толькі нешта мы паспяваем фіксаваць, вызначаць, яно зноў змяняецца. Працяг будзе…

Postscriptum

У гэтым артыкуле падчас аналіза практыкі Фаланстэр я выкарыстоўваў працы гігантаў думкі. Ніжэй адкрыты спіс літаратуры:

  • Даследванне Гісторыі. Арнольд Тойнбі
  • Нарысы нефармальнай сацыятэхнікі. Міхаіл Кардонскі
  • Этнагенэз і біясфера зямлі. Леў Гумілёў
  • Быць ці мець. Эрых Фром
  • Левіяфан, або Матэрыя, форма і ўлада дзяржавы царкоўнай і грамадзянскай, Томас Гобс.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *