Фаланстэр, COVID19 і калектыўная творчасць

Апублікавана

by — Posted in праца каманды, самакіраванне, сацыятэхніка, шукаем, эксперыменты

Запаўняючы адну з даследчыскіх анкет, узнікла думка стварыць натхняючы пост пра тое, што зараз Фаланстэр і куды мы рухаемся.

Калі і з якой нагоды мы ўзніклі

Калі казаць пра назву “Фаланстэр”, яна ўзнікла ў маёй галаве як адказ на маё жаданне змяняць свет. Саму суполку Забей! вырашыў фармалізаваць і зарэгістраваць, калі адчуў, што мы выраслі з групы нефармальных удзельнікаў і нам патрэбна больш уплываць на грамадства. Я ўжо пра гэты моманты пісаў у папярэдніх пастах, таму чытайце іх. Змянілася шмат з часу, калі мы “стварыліся”, але нешта  засталося тым жа. Фаланстэр – гэта добраахвотнае аб’яднанне людзей, дакладней сацыяльных гікаў (сацыятэхнікаў), для змены гэтага самага міра =)

Якую грамадсказначную праблему мы зараз вырашаем

У сучасным жыцці “алгарытмы”* вырашаюць больш, чым грамадзяне і супольнасці. Гэта праблема. Гэтыя алгарытмы вельмі цэнралізаваныя і закрытыя. Гэта яшчэ большая праблема. Вынік працы такіх алгарытмаў прыводзіць да таго, што грамадзян выключаюць з працэсаў самакіравання, аддзяляюць ад свайго часу, сваіх рэсурсаў і саміх сябе. Грамадзянам пакідаецца толькі функцыя спажывання і ўзнаўлення рэсурсаў, там дзе яшчэ не адбылося аўтаматызацыі, усё астатняе – творчасць, свабода выбару (час), забіраюць гэткія алгарытмы і вузкае кола іх стваральнікаў.

* Пад алгарытмамі я разумею не толькі камп’ютарныя праграмы, але і палітыкі (правілы = “законы”**), якія рэгулюць нашы паводзіны і ўплываюць на шырокае кола грамадзян глабальна і ўсеабдымна.

** Законы ў “” таму, што яны вызначаны валюнтарскім спосабам вельмі малой колькасцб уплывовыз людзей, а падпарадкоўвацца гэтым правілам трэба усім, прысым абавязкова.

Я бачу неабходнасць праз пашырэнне разумення адкрытых лічбавых і гуманітарных тэхналогій узмацніць грамадзян і супольнасці ведамі пра кіраванне гэтымі алгарытмамі і ўключыць шырокае кола людзей у калектыўны стваральны працэс.

Хто з’яўляецца нашай мэтавай групай

Вось такое пытанне любяць задаваць пражжоныя ндаашнікі і даследчыкі. Насамрэч мы ніколі не прывязвалі сябе да нейкай “нішавой” групы таму ад актыўнасці да актыўнасці групы (супольнасці) мяняюцца. І гэта выдатна.

На сёння нам найбольш важна працаваць:

1. З маладымі людзьмі, якія жадаюць развіваць сваю суб’ектанасць ва ўмовах лічбавізацыі – нашэсця вышэй пазначаных “алгарытмаў”.
2. З айці спецыялістамі, якія падзяляюць адкрыты код і працу, пабудаваную на ўдзелу супольнасці ў стварэнні кода (алгарытмаў).
3. Таксама тых, хто разумее неабходнасць стварэння розных супольнасцяў пабудаваных на даверы, адкрытасці і ўстолівым узаемадзеянні з “экалогіяй” (у шырокім сэнсе асяродку свайго існавання).

Як на нас ўздзейнічае эпідэмія COVID19

Са складанасцяў:
1. Запаволіліся камунікацыі са сталымі ўдзельнікамі, бо выключаны афлайн сустрэчы і мерапрыемствы.
2. Зменшыліся камунікацыйныя магчымасці для новых удзельнікаў па некаторых важных накірунках. Гэта значна ўплывовае на камандную інтэграцыю, перадачу досведа і асабліва на арганізацыю валанцёрскага тыпу як наша.
3. Як вынік зменшыліся знешнія эфекты нашай дзейнасці.

Са станоўчых бакоў:
1. Больш рацыянальнае (эфектыўнае) выкарыстанне часу.
2. Больш адказнасці да анлайн камунікацый. Перапіскі і чатаў.
3. Мы запаволіліся, больш сталі адпачываць. З’явіўся час на пераасэнсаванне і перафарматаванне дзейнасці арганізацыі, пошук яшчэ больш грунтоўных падставаў для настуных крокаў.
4. Менш часу трацім на абслугоўванне памяшкання (не грошай, бо зніжкі ніхто не зрабіў), можна траціць гэты час на іншыя актыўнасці.
5. Нягледзячы на абмежаванне афлайн дзейнасці валанцёры прыходзяць і ўдзельнічаюць  – і гэта натхняе.

Ёсць і плюсы, і мінусы. Я ўжо пісаў пра гэта трохі раней, што кожны крызіс – гэта магчымасць стаць лепей і зрабіць гэты свет бліжэй да каштоўнасцяў, за якія мы выступаем.

Наконт далейшых планаў

Наогул, зараз сітуацыя са шматлікі невядомымі, таму яна ўплывала б на нас і без эпідэміі. Эпідэмія толькі адзін з выклікаў, якія нам варта вырашыць.

Мы працягнем працу сацыятэхнікаў – развіваць супольнасці – з акцэнтам на развіццё анлайн супольнасцяў, якія праектуюць і ствараюць адкрытыя “алгарытмы”. Таксама неўзабаве пачнем адукацыйны анлайн двіж для мультыплікацыі свайго досведа стварэння адкрытых лічбавых і гуманітарных тэхналогій.

Мы ў прынцыпе працавалі і дагэтуль вельмі шмат анлайн. Таму нам не звыкацца з гэтым фарматам працы. Можам падзяліцца сваім досведам з іншымі суполкамі.

Яшчэ для натхнення

За апошнія тры гады мы зрабілі процьму актыўнасцей і праектаў: Вікіфікацыя, Лічбавая майстэрня, Мапа заўтрашняга дня, Улазіны, Doika. Дагэтуль былі Інструмент удзелу, Дапаможнік раварыста, Творчыя суполькі (Градка), Турнір пасіанарыяў, Пірацкі цэнтр, Кінабункер і інш. Гэтыя двіжы былі рэалізаваны ў кааперацыі і з падтрымкай шэрагаў простых грамадзян, супольнасяў, фірмаў (усіх нават не пералічыш), і канешне дзякуючы гераічнай працы удзельнікаў каманды Фаланстэра і валанцёраў. Яны, людзі і справы, змянілі маё жыццё і, мяркую, тых, хто прысвяціў свой час калектыўнай творчасці.

Таму працяг будзе…

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *