Анансуем другі анлайн мітап Практычнага опенсорса. На гэты раз 3 чэрвеня а 18:00 каманда Фаланстэра распавядзе, як можна зрабіць сваю ініцыятыву больш бачнай і адкрытай для партнёрства, валанцёраў і грамадства праз Мапу заўтрашняга дня.
Змест
Агульная тэма “Я стаць бачным і знайсці сабе партнёраў”
Асноўныя пытанні:
- Што такое Мапа заўтрашняга дня, хто і навошта яе стварае.
- Чаму мы прасоўваем адкрытае ўзаемадзеянне і адкрытыя дадзеныя.
- Як знайсці сабе партнёра па ўсяму свету.
- Як дадаць сябе на Мапу і вы самі дададзіце сваю ініцыятыву або арганізацыю на Мапу.
Для каго
Тэма мітапа можа быць цікава сацыяльным прадпрымальнікам, актывістам і лідэрам грамадскіх ініцыятываў, арганізацый ці праектаў, а таксама мясцовых супольнасцяў, якія бачаць свой рост праз пабудову доўгатэрміновых устойлівых сувязяў на падставе даверу і адкрытасці.
Фармат
Сама сустрэча будзе пабудавана, як невялікая прэзентацыя на 5-10 хвілін і пасля свабодная размова. Мы будзем шарыць экран і паказваць адразу, як можна працаваць з Мапай і выкарыстоўваць яе патэнцыял, а таксама ўдзельнічаць ў супольнасці.
Весці сустрэчу будзе Міхаіл Волчак. Ідэйны натхняльнік Мапы ў Беларусі.
Працягласць
Каля 40-60 хвілін.
Калі ласка падрыхтуйцеся загаддзя (на мабільныя прылады трэба паставіць прыкладанне), за кампутарам – дастаткова браўзера, камеры і мікрафона. Пратэстйце каб усё працавала.
Раім усім, хто хоча, каб ваша пытанне разглядзелі глыбока, дасылайце яго нам у мэсэнджэры або на пошту falanster.by@gmail.com перад мерапрыемствам за дзень.
Дзе усё будзе?
Па спасылцы https://meet.jit.si/falanster
Партнёры мерапрыемства
Дадзеная сустрэча праводзіцца ў партнёрстве з Офісам еўрапейскай экспертызы і камунікацый і часопісам Сіцідог.
Даведка:
“Практычны опенсорс” – гэта серыя мітапаў, якія ладзіць каманда Фаланстэра для ўсіх, хто жадае працаваць са свабодным кантэнтам і сучаснымі адкрытымі лічбавымі тэхналогіямі на прынцыпах празрыстасці і ўключанасці. Лаканічна, такія тэхналогіі мы называем – опенсорс. Мітапы – гэта мерапрыемствы, дзе людзі дзеляцца ведамі або сваім досведам з іншымі. Гэта значыць па нейкай іншай тэме вы можаце выступаць, як спецыяліст, а спецыялісты як слухачы.