Практычны опенсорс: Рыхтуем фота для сайта ў графічнай прыладзе Gimp.

Апублікавана

by — Posted in прылады і вэбсэрвісы

Запрашаем вас на новы мітап Практычнага опенсорса ў чацвер, 2 ліпеня, 11.00.
З дапамогай адкрытай і свабоднай прылады Gimp можна ствараць растравую графіку. Частая задача СММ-шчыкаў і рэдактараў сайтаў – ствараць прыгожыя фотаздымкі, адпаведна, для сацыяльных сетак і сайтаў. І таму на сустрэчы каманда Фаланстэра вырашыла падрабязней разгледзець рэдагаванне фота: абрэзку, рэдагаванне фона, змену памера, рэдагаванне колераў.

Для каго?

Для рэдактараў сайтаў, СММ-шчыкаў з розных беларускіх ініцыятыў і арганізацый, ці тых, хто развіваецца ў гэтым напрамку. Добра, калі ў вас есць досвед працы з іншымі онлайн ці офлайн графічнымі праладамі, але калі няма – не страшна, вы таксама зразумееце, і навучыцеся карыстацца Gimp.

Дзе і як праходзіць сустрэча?

Сустрэча будзе праходзіць онлайн у гэтым чаце  https://meet.jit.si/falanster. Вам трэба падключыцца да яго з кампьютара (даць дазвол для відэа і аўдыё), ці смартфона (усталяваць прыкладанне загадзя).
Света Волчак, стваральніца культуры Фаланстэра, што працуе са свабоднымі графічнымі прыладамі з 2013 года, будзе праводзіць майстар-клас і апрацоўваць фота ў Gimp.

Даведка:

“Практычны опенсорс” – гэта серыя мітапаў, якія ладзіць каманда Фаланстэра для ўсіх, хто жадае працаваць са свабодным кантэнтам і сучаснымі адкрытымі лічбавымі тэхналогіямі на прынцыпах празрыстасці і ўключанасці. Лаканічна, такія тэхналогіі мы называем – опенсорс. Мітапы – гэта мерапрыемствы, дзе людзі дзеляцца ведамі або сваім досведам з іншымі. Гэта значыць па нейкай іншай тэме вы можаце выступаць, як спецыяліст, а спецыялісты як слухачы.

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


entrapia on Flickrentrapia on Github
entrapia
entrapia on Flickrentrapia on Github
Дызайнерка, што візуалізуе кібер_мары.
Аматарка опэнсорсу, што каміціць па святах.
Выкладчыца фізікі, што верыць у другі закон тэрмадынамікі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *