Анасуем чацвёртую сустрэчу Практычны опенсорс. 16 ліпеня ў 16:00 будзем размаўляць пра свой клаўд на базе опенсорснага рашэння, якое стварае супольнасць owncloud.
Падзелімся досведам Фаланстэра больш чым гадавога выкарыстання owncloud у якасці інструмента для арганізацыі дакументазварота.
Тэма: ці магчымы сёння варты ўзровень прыватнасці і аўтаномнасці вашай інфармацыі?
Змест
Пытанні анлайн сустрэчы
- Як усталяваць свой клауд (якія патрабаванні)
- Як даваць доступ іншым папкі, рабіць знешнія спасылкі на дадзеныя.
- Як адміністраваць іншых карыстачоў і усё воблака.
Колькі можна месца выдзеліць пад клаўд і як павялічыць яго павялічыць - Узнаўленне пароля карыстальніка.
- Як карыстацца кліентам на сваім кампутары і мабільніку.
- У чым жа розніца паміж owncloud і ужо вядомымі сэрвісамі, напрыклад гугл-дыскам
Для каго
Тэма мітапа можа быць цікава грамадзянам, для якіх важна каштоўнасці лічбавай аўтаноміі, прыватнасці, бяспекі сваіх дадзеных.
Таксама запрашаем актывістаў і лідэраў грамадскіх ініцыятываў, арганізацый ці праектаў, а таксама мясцовых супольнасцяў, якія зацікаўлены пашырыць веды, або гатовы ўкладаць свой час і інвестыцыі ў стварэнне бяспечнай працы з лічбавым кантэнтам і персанальнымі дадзенымі.
Фармат
Сама сустрэча будзе пабудавана, як невялікая прэзентацыя на 5-10 хвілін і пасля свабодная размова, пытанні адказы.
Будзем шарыць экран і паказваць адразу, як можна працаваць са сваім клаўдам, выкарыстоўваць яго патэнцыял, а таксама карыстацца дакументацыяй.
Весці сустрэчу будзе Міхаіл Волчак.
Працягласць
Каля 60 хвілін. пачынаем ў 16:00.
Што падрыхтаваць?
Калі ласка падрыхтуйцеся загаддзя (на мабільныя прылады трэба паставіць прыкладанне meet.jit.si), за кампутарам – дастаткова браўзера, камеры і мікрафона. Пратэстyйце, каб усё працавала.
Раім усім, хто хоча, каб ваша пытанне разглядзелі глыбока, дасылайце яго нам у мэсэнджэры або на пошту falanster.by@gmail.com перад мерапрыемствам за дзень.
Дзе ўсё будзе
Па спасылцы https://meet.jit.si/falanster
Даведка:
“Практычны опенсорс” – гэта серыя мітапаў, якія ладзіць каманда Фаланстэра для ўсіх, хто жадае працаваць са свабодным кантэнтам і сучаснымі адкрытымі лічбавымі тэхналогіямі на прынцыпах празрыстасці і ўключанасці. Лаканічна, такія тэхналогіі мы называем – опенсорс. Мітапы – гэта мерапрыемствы, дзе людзі дзеляцца ведамі або сваім досведам з іншымі. Гэта значыць па нейкай іншай тэме вы можаце выступаць, як спецыяліст, а спецыялісты як слухачы.