Сацыятэхніка ў айці-камандзе Свежага Ветру

Апублікавана

by — Posted in даследванні, кааперацыя, сацыятэхніка, эксперыменты

Нарэшце знайшоў час падсумаваць досвед працы ў руху за незалежнасць “Свежы вецер” напрацягу першай паловы 2020 года.

Хаця мы дасягнулі пэўных вынікаў, каманда ўсё ж спыніла існаванне. У гэтым допісе раскладаю групавую дынаміку і сваё бачанне па палічках з аптымістычным настроем канешне)

Чаму і што мы рабілі Фаланстэрам там, што змаглі дасягнуць, дзе былі правалы, і чаму мы навучыліся як сацыятэхнікі.

Гісторыя

У восень 2019 году мы прапанавалі перанесці распрацоўку сайта руху Свежы Вецер на опенсорс рэйкі. У снежні ў рэшце кіраўніцтва руху сазрэла звярнулася з такім запытам. Пасля размовы высветлілася, што сайт трэба не проста адаптаваць пад опенсорс, але перапрацоўваць з нуля і з новым функцыяналам.

Напрацягу студзеня адбываўся набор у айці-каманду. Я апрацаваў 12 анкет і зладзіў інтэрв’ю з кожным. Па выніку у нас выкрышталізавалася 4 актыўныў удзельніка, і гэта групай мы працавалі люты-май.

Варта адзначыць валанцёраў якія эпізатычна дапамаглі было болей. Напрыклад, у кодзе – 7 удзельнікаў, у аналізе і дыскусіях 10 удзельнікаў.

Што намі рухала

Агульна намі рухала імкненне зрабіць унёсак у незалежнасць краіны.

Больш дакладна, мы бачылі, а якое павінна быць новая Беларусь?

Так, наша задача была паўдзельнічаць у наладжванні адкрытага працэса стварэння інтэрнэт рэсурса/сэрвіса. Што рабілі:

  1. Мы наладзілі рэгулярныя сустрэчы.
  2. Увесь код разгарнулі ў адкрытым рэпазіторыі.
  3. Апісалі правілы і падыходы працы.
  4. Задачы фарміраваліся адкрытым чынам.

Большасць удзельнікаў напачатку хацела неяк пасадзейнічаць развіццю руху за незалежнасць і гэта нас натхняла, давала магчымасць падтрымаць адзін аднаго ў працы. Калі нехта стамляўся, мы падтрымлівалі і праз 1-2 тыдні чалавек быў ужо больш актыўны.
Чаго мы дасягнулі

  1. Насамрэч вынікі ёсць і для невялікай валанцёрскай каманды і для сацыятэхнікі Фаланстэра:
  2. Мы запусцілі сайт (першую чаргу) Свежага ветру і зрабілі 60% рассыльшчыка.
  3. Мы сутракаліся анлайн штотыдзень з лютага па травень і вучыліся супрацаваць дыстанцыйна.
  4. Мы гэта рабілі з належным энтузіазмам і празрыстасцю – вучыліся опэнсорс і зрабілі шмат крокаў у гэтым накірунку.

Зараз нашы напрацоўкі можна працягваць.

Дзе тут сацыятэхніка

Найперш яна адлюстравалася ў групавой дынаміцы:

  • Запуск групы (узнікненне – студзень 2020)
  • Рэгулярныя сустрэчы і запрашэнне ўдзельнікаў з іншых аддзелаў СВ, удзельнікі каманды прыціраліся да супрацы (развіццё – з студзеня па люты 2020)
  • Транслятар – новы сайт і сэрвіс, праца анлайн
  • Агульнасць лёсу – рух за незалежнасць
  • Самакіраванне – апісана на гітхабе (з лютага 2020 сакавік, этап зрэласці), мы даволі хутка адаптаваліся, да правілаў вядзення сустрэч.
  • Пошук іншых заняткаў – этап знікнення групы (красавік – травень).

Як мы вялі сустрэчы

Па сутнасці наша група інавала праз сазвонкі і гітхаб ішус. Мы паспрабавалі тры спосабы вядзення сустрэч: афлайн (да эпідэміі), анлайн голас, анлайн тэкст.

Апішу кожны з гэтых спосабаў, бо ў нас ён спрацаваў.

Першы спосаб. Афлайн

Першыя 3 сустрэчы мы правялі афлайн і гэта дама магчымасць пазнаёміцца і адсеяцца тым, хто сумняваўся. Яшчэ да эпідэміі мы вырашалі працягваць анлайн. Гэта і практычней, і звыклей для айцішнікаў.

Колькасць удзельнікаў: 6-8

Працягласць сустрэчы была каля 1.5 – 2 гадзіны (плюс улічваем 1.5 гадзіны на дарогу)

Структураванасць: слабая, хаця рамкі задаваліся, яны парушаліся больш актуальнымі і гарачымі пытаннямі.

Варта дадаць, што сустрэча была змешаная, бо адзін удзельнік далучаўся анлайн з іншай краіны.

Другі. Анлайн. Голас

Працягвалася сакавік-красавік.

Тут ужо колькасць удзельнікаў сбалансавалася і трымалася каля 4.

Працягласць: 1 – 1.5 гадзіны (часам і карацей).

Структураванасць: сярэдняя. Але часам узнікалі спантанныя пытанні і разважанні.

Мы прымянялі шаблон удзелу: што было зроблена, што было перашкодай, што трэба абмеркаваць зараз, і што будзем рыхтаваць да наступнай сустрэчы для кожнага чальца каманды.

Трэці. Афлайн. Тэкстам.

Колькасць удзельнікаў – 3-5.
Працягласць: 30-60 хвілін.
Структураванасць: высокая. Схема паводзінаў захавалася як у галасавых сустрэчах. Вялася ў структураваным чаце з галінамі.

Кожнае пытанне мела сваю галіну. Такім чынам, кожны ўдзельнік мог у свой час (нават калі далучаўся пазней), апісаць свае навіны без спеху ў адпаведных блоказ шаблона (гл. вышэй). Для нестандартных момантаў ствараліся свае галіны. Гэты спосаб вельмі эканоміў час і дазваляў нам факусавацца на самым важным.

Варта дадаць, што былі сазвонкі і перапіскі 1на1. Гэта падтрымлівала працу і сувязь у камандзе.

Чаму каманда спыніла існаванне

Тут шэраг прычын. Найперш важна адзначыць, што хаця мы былі валанцёрскай групай, мы ўсё ж спрычыняліся да больш агульнага руху і поспехі або яснасць пазіцыі там, наўпрост уплывала і на нашу матывацыю.

Зараз дэталізую:

  1. Валанцёры не мелі належнай зваротнай сувязі і візіі, як працуе рух далей. Унутры каманды было дастаткова кантактаў, але кантакты “звонку” былі ці абрывістыя, ці прыходзілася траціць шмат сіл, каб яны запрацавалі. Таксама шмат часу, а гэта каля месяцу (гэта насамрэч не шмат часу) сыйшло, каб уцягнуць (замоўцаў), каардынатараў у гарызантальную супрацу і весветліць патрабаванні.
  2. Людзі трохі стаміліся ці ўбачылі больш цікавыя задачы. Гэта важны момант. Бо айці-валанцёрства як і валанцёрства наогул з’ява, якая трымаецца на трох кітах: фан, хуткасць і чэснасць. Калі нейкі элемент пачынае храмаць гэта адчуваецца і на прадуктыўнасці каманды і на паводзінах кожнага ўдзельніка.
  3. Сайт два месяцы не выкарыстоўваўся, гэта дэматывавала. Наогул хаця мы не паказвалі вельмі хуткай працы (гэта валанцёрскі праект), пасля пробнага пуску сайта мы не бачылі цікавасці тых, для каго мы яго рабілі. Гэта супала з крызісам у самім руху. Часта такія моманты ключавыя для жыццёвага цыклу каманды.

Сваё меркаванне дадае адзін з удзельнікаў каманды:

“Я думаю, так же повлияло то, что угроза поглощения  старшим братом сильно уменьшилась. Потерялась эта сильная мативирующая идея спасти страну именно сейчас. А делать ещё один блог о политике в Беларуси не всем хватало мотивации.”

Што можа быць далей

Падсумую сказанае. Мы зрабілі добры фундамент для працягу. Калі нехта жадае можа перахапіць лідэрства і працягнуць распрацоўку, вядома важна, каб сам Свежы Вецер фармуляваў патрэбу і садзенічаў.

Зараз патрэбна: (1) набраць новую каманду, (2) куды запрасіць і удзельнікаў першай хвалі, (3) абнавіць мэты айці-групы, (4) вызначыць падыходы працы з астатнімі часткамі руху і кіраўніцтвам, і самае галоўнае апдумаць над новымі формамі працы каманды (5).

Са свайго боку я гатовы выдаткоўваць час і рэсурсы Фаланстэра на арганізацыю адкрытай распрацоўкі праекта, пабудаванага на ўдзелу шырокай супольнасці айціваланцёраў.

Падтрымаць

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *