Тэхнічнае – гэта палітычнае. Код мусіць быць адкрытым…

Апублікавана

by — Posted in даследванні, пазіцыя, сацыятэхніка

… як і ўдзел у распрацоўцы праграм для грамадства.

У гэты допісе дзелімся нашай пазіцыяй: Чаму змены ў грамадстве павінны адбывацца з дапамогай адкрытых і свабодных праграм, а таксама іх распрацоўцы, пабудаванай на ўдзеле шырокай супольнасці.

Як казалі практыкі: эканоміка вызначае палітыку.

Айці сфера зараз вызначае эканоміку. За апошнія месяцы актыўнага “перадвыбарчага” перыяду, мы не заўважылі, каб хоць адна каманда раскрыла свае адносіны да айці ў новай Беларусі.

Больш за тое, ніводная каманда палітычных актывістаў, тым больш айцішнікаў пакуль не паказала адкрыты падыход у стварэнні праграм для сацыяльных зменаў.

Тым часам новыя ўдзельнікі палітычнага працэсу прэтэндуюць на большую празрыстасць, адкрытасць. уключанасць, нарэшце – чэсныя выбары.

Гэта вельмі сімптаматычна. На наш запыт пра опенсорс і опэндата падыходы падчас сацыяльнага хакатона – маўчаць. І пляцоўка ЗУБР, і пляцоўкі Голас не раскрываюць код для шырокага кола. Нечага баяцца? 

У распрацоўцы праграмы: магчымы ўразлівыя месцы алгарытма, магчымы сыраваты і непрыгожы код. Але хто ж чакае адразу прыгожай дэмакратыі.

Дэмакратыя – гэта працэс, а не цукерка ў краме пад назвай “Выбары”.

Важна разумець, дыгіталізацыя без каштоўнасцяў небяспечней, чым калгасная дыктатура. Удвая небяспечней тэхналогіі, якія заклікаюць да аднаго, але самі пабудаваны па старым прынцыпам, супраць якіх яны выступаюць: закрытасці ад грамадства, недаверу да супольнасці, фальсіфікацый і гвалту. Лічбавы гвалт, глабальную сочку ніхто не адмяняў.

Дыгіталізацыя, якая заяўляе адно, але рэалізізуецца па старому – яшчэ больш цэнтралізуе ўладу, эканоміку.

Нарэшце заяўляць адно, а паводзіць інакш – гэта ханжаства. Выглядае так: “Мы хочам празрыстых выбараў, але як мы іх дасянем сакрэт”, ці “глядзіце, на нашу мега прылагу, яна выратуе усіх ад фальсіфікацыяў” падпісвайцеся на яе. Беларускае грамадства доўгі час верыла менавіта такому падыходу і вынікі бачныя.

Палітычныя працэс – гэта асветніцкі працэс у тым ліку. Людзі массава вучацца іншым паводзінам, каштоўнасцям і падыходам самакіравання на практыцы. Гэты працэс задае тон нашым паводзінам і ідэалам на будучыню.

Таму важна разумець. Код – гэта закон. Ён вызначае паводзіны карыстальнікаў. Аппы (прыкладанні), сэрвісы, сайты прымушаюць рабіць нас дзеянні адмысловым чынам, а таксама забараняюць нешта рабіць. Хто гэтыя правілы прыдумаў? Навошта і з якой мэтай?

Таму код – яшчэ больш радыкальней уплывае на паводзіны карыстальнікаў, чым пісаныя законы.

Код падпарадкоўваецца фармальнай логіцы. Паняцце справядлівасці там адсутнічаюць, пакуль самі распрацоўшчыкі яго туды не ўкладуць. А хто справядлівасць укладвае ў розум распрацоўшчыкам? Хто кантралюе гэты працэс?

Сёння цэнтралізаваныя сістэмы, якія прапануюцца “актарамі зменаў” – закрытыя, як і сістэмы дзейснай палітычнай улады. Гэта значыць я/мы 97% мусім давяраць нейкім праграмістам, магчыма і добрым людзям, тым хто імкнецца змяніць нешта. 

Але адначасова мы давяраем лёс краіны – цэлага грамадства – вельмі малой купцы разумных, але нябачных і невядомых людзей. Такі давер – паўтор ужо зробленай памылкі, толькі ў новым тэхналагічным укладзе. Давяраць тым, хто канцэнтруе ўладу.

Шмат хто хоча ведаць ці як мінімум разумець, як распрацоўваецца закон: кожны крок сачыць, уносіць прапановы, змяняць ці наогул адмяняць, калі закон састарэў.

Тое самае, калі праграма будзе вызначаць нашы (грамадзян) паводзіны паводле алгарытмаў запісаных у кодзе, мы чакаем таго самага, як і распрацоўку законаў у адкрытым грамадстве.

У якіх этапах распрацоўкі праграм мы можам ўдзельнічаць:

  1. Распрацоўка алгарытмаў.
  2. Распрацоўка інтэрфейсаў.
  3. Запіс кода і захоўванне кода.
  4. Разуменне, якой версіяй зараз карыстаемся з наборам апісанага функцыяналу.

Падаецца, што тут павінны быць прафесіяналы, але гэта не так. 

Распрацоўка алгарытмаў – гэта частка прававой нормы, дзе апісваецца абавязковыя паводзіны карыстальнікаў, якія прыводзяць да нейкіх вынікаў.

Распрацоўка інтэрфейсаў – гэта частка агульнай працы па стварэнні праграмы, якая адказвае за яснае выкладанне прававой нормы для ўсіх катэгорый насельніцтва, у тым ліку людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Запіс і захоўванне коду праграмы – гэта веданне, як і хто ствараў алгарытм, якія змены, калі і кім уносіліся. Такім чынам, бачна і бягучая версія, і папярэднія.

Магчымасць праверыць, якой версіяй карыстаешся рэалізуе прыняццё новых правілаў, галоснасць і празрыстасць працэса кода(закона)творчасці. Бо ствараюцца правілы, агульныя для ўсіх.

На сёння механізм адкрытай і уключанай распрацоўкі ведае большасць распрацоўшчыкаў. Гэта рэальна рабіць адкрыта. Пытанне, чаму гэтак не робіцца? 

PS. Вельмі тыповая сітуацыя. Вы або вашы сябры ў школе, двары, універсітэце, на працы казалі: з заўтрашняга дня пачынаю рабіць ранішнюю зарадку штодзень, або кідаю курыць, або нешта падобнае… І так працягвалася бясконца. Губляўся сэнс словаў і ўсё працягвалася, як раней.

 

Фота для вокладкі узятае з Wikimedia Сommons (Аўтар David Ávila Membrives)

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *