Як мы пілоцілі сацыятэхніку ў Панямонцах

Апублікавана

by — Posted in даследванні, праекты, сацыятэхніка, эксперыменты

Супольнасці ўсюды

Сацыятэхнікі – людзі апантаныя грамадствам, якія бачаць яго праз сумму супольнасцяў, а супольнасці як жывыя арганізмы.

Сацыятэхнікі – гэта антраполагі, мэнэджэры, метадолагі, мастакі, выклачыкі, філосафы і яшчэ айцішнікі, і часам гэткія таленты спалучаюцца ў адным чалавеку. Іншымі словамі, сацыятэхнікі – гэта людзі, якім мала адной прафесіі і аднаго месца ў грамадстве на ўсё жыццё.

Мы пастаянна эксперыментуем, даследуем, ствараем і развіваем супольнасці і ў рэале, і анлайн. Удзел ў летніку YMCA даў нам магчымасць падсумаваць нашы веды і практычны досвед.

У нашай вікі вы можаце праглядзець пілотную праграму пяцідзённага курса “Сацыятэхніка”. Яна адкрыта, і для праглядаў, і для зменаў.

Пра што курс

Наш курс накіраваны не толькі на засваенне ведаў пра супольнасці, але з большага на практыку стварэння і працы ў супольансці.

Падчас асветніцкага блоку ўдзельнікі летніка стваралі свае нефармальныя групы (атрымалася пяць: “Рассвет,”, “У костра”, “Заразмову”, “Кінахаос”, “Хаос”), выпрацоўвалі свае адмысловыя транслятары, ідэнтычнасць, правілы удзелу, прыняцця рашэнняў, а таксама вырашэння канфліктаў і вызначэння групавых роляў сваіх калектываў.

Курс быў разбіты на пяць дзён. Кожны дзень меў сваю назву, якая адпавядала этапу жыцця супольнасці. Падчас дня раглядаліся новыя ключавыя словы (слоўнік). Мы дыскутавалі па некалькім тэмам, якія найбольш раскрывалі гэты этап жыцця. Праглядалі кіно, дзе ставілі пытанні для дамашняй працы. Таксама кожны праходзіў этапы станаўлення сваёй нефармальнай групы праз практыкаванні і новыя паводзіны.

Напрыклад, першы дзень “Задума” быў прысвечаны абмеркаванню каштоўнасцяў і праблем, якія хвалююць. Разам увялі паняцце “супольнасць” і далі калектыўнае вызначэнне яго. Падчас другога дня ўдзельнікі самі падзяліліся на групы, назваліся і абазначылі сваю місію, асноўную форму актыўнасці, а таксама намялявалі свой вобраз (культурную ідэнтычнасць). Адбываліся дыскусіі, чым супольнасць адрозніваецца ад субкультуры, што важна мэта або працэс і іншыя, чаму старацца транслятары.

Транслятары – гэта формы дзейнасці супольнасці, іншымі словамі асноўныя і набольш бачныя спосабы дасягнення мэты або суіснавання яе ўдзельнікаў.

З кім мы працавалі

Адбываўся штогадовы летнік YMCA Беларусі. У асноўным былі маладыя людзі ад 13 да 18 гадоў з розных вугалкоў краіны.

Для мяне найперш было выклікам працы з вялікай колькасцю людзей (каля 25 чалавек) і ўзростам. Падчас вікіфікацыі ў далёкіх 2016-2017 гадах мы працавалі са шкалярамі, але там была праца ўсяго два дні і па больш вузкай тэме. Таму тут вір абяцаў шмат новага і нестандартнага.

 
 
 
 
 
View this post on Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Дзень 1. Узнікненне. Разам з тыднем з YMCA “Лидеры мнений” @ponemontsy Рабяты ўтварылі групы па інтарэсах, прыдумалі ім назву, мэту і знак. Мы расшарылі значкаробны апарат і ўдзельнікі намалявалі свой лагатып на значках. ‘Рассвет’. ‘За_размову’. ‘Кино house’. ‘Хаос’. ‘У костра’, ‘Мы на кухне’. І глядзім фільм “Ямакасі. Новыя самураі” #сацыятэхніка #панямонцы

A post shared by Фаланстэр. (@falanster.by) on

Выпрабаванні

Падчас курса Сацыятэхнікі нам прадстаяла прайсці ўвесь цыкл жыцця супольнасцяў і пагрузіцца ў свет моладзі, дзе мы засвойвалі новыя словы (ці новае значэнне старых словаў), іх знакавую сістэму і энергетыку.

Праграма курса ўмоўна разлічана на 5 дзён і яна патрабавала гэтыя пяць дзён. Мы не ўлічылі, што ўдзельнікі летніка яшчэ заняты іншымі актыўнасцямі, таму каля 4-5 гадзін на дзень адукацыйнага блоку не хапала. Патрэбна было яшчэ дадактова 2-3 гадзіны. Ну гэта поўны працоўны дзень атрымаўся б.

Часам было складана заўважыць, як хутка засвойваецца інфармацыя, і дзе неабходна паўтараць, а дзе рухаць хутчэй.

Таму кожны дзень нам прыходзілася перапільваць і адаптоўваць праграму пад новыя ўмовы. Што мы паспяхова рабілі, але гэта забілара час і сілы. Таму засыналі на падлозе са спальнікаў імгненна.

Усе высілкі былі накіраваны на змену паводзінаў удзельнікаў, таму гэта вымагала датаковай энергіі. Добра, што наваколле садзенічала. Дзіп (повар) частаваў рэгулярнымі смачным сняданкам, абедам і вячэрай. А самі удзельінкі давалі веды пра тое, як жыве свет падлеткаў.

Патэнцыял

Вельмі добра уздзельнічае на маладзёвую аўдыторыю:

  1. гульнявы блок (ці усё, што названа “гульнёй”),
  2. Кінабункер (кіно уплывала на удзельнікаў найбольш),
    стварэнне сітуацый, дзе адбываецца каштоўнасны выбар (тая самая гульня, але складаная),
  3. маляванне і любыя візуалізацыі сваіх гісторый. Маляванне інтэгравала і новаствораныя нефармальныя групы, і дапамагала іх вербалізацыі для іншых
  4. выкарыстанне знакаў адрознення (ідэнтычнасць і яе канструяванне загружала галовы ўдзельнікаў, правакавала на дыскусіі і змену паводзінаў).
 
 
 
 
 
View this post on Instagram
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Дзень 2. Развіццё. Разам з тыднем з YMCA “Лидеры мнений” @ponemontsy Цяпер рабяты плануюць будучыню сваіх груповак. У кагосці гэта какнцэрт, у кагосці кінапаказы, а у кагосці зняць фільм пра лагер у 2020 і манціраваць да 2021… І не толькі. Гутарым пра ідэнтычнасць асобы ў групе і групы ў грамадстве. І глядзім фільм “Гараж”. П.С. а яшчэ мы валанцерылі і рабілі закупку ежы на лагер:) ніколі столькі не набывалі. Для развіцця трэба шмат энергіі! #сацыятэхніка #панямонцы

A post shared by Фаланстэр. (@falanster.by) on

Што мы не паспелі. Мы планавалі спалучыць працу ў рэале з
азнаямленнем з рознымі анлайн супольнасцямі і
выкарыстаннем анлайн прыладаў для навігацыі створаных нефармальных груп.

Гэтыя блокі мы назвалі Мапінг каштоўнасцяў і Вікіфікацыя. Але, як узгадваў вышэй, часу вельмі бракавала, таму на трэці дзень мы спынілі лічбавы квест і засяродзіліся на перадачы сацыятэхнічных метадаў астатнім. А айці частку вырашылі зробім у іншым крусе.

Чаму мы самі навучыліся

Найперш, за апошнія 3 гады мы зрабілі наступны крок у рэфлексіі і метадалагічным замацаванні нашага разумення сацыятэхнікі. Гэта вельмі значна з тэарэтычнага боку, апісалі ў вікі.

Па-другое, пацвердзілся моц сацыятэхнікі праз набор яе спецыфічных метадаў і іх універсальнасці. Напрыклад, праз разуменне прыкметаў фазы развіцця нефармальнай групы, супольнасці, арганізацыі – можна прымаць рашэнні, якія дапамагаюць дзейнасці. Ці іншы прыклад. Успрыняццё групы адбываецца праз ралявы сторытэлінг (калектыўную ідэнтычнасць) і транслятары, з якімі яна выступае. Безумоўна шырока выкарыстаоўваліся метады логікі, дыялектыкі, сінтэза, аналіза, асацыяцыі (параўнання), гісторычны метад (рэтраспектыву), сторытэлінг.

Трэцяе, было няпроста, але вельмі цікава працаваць з падлеткамі, адчуваць іх і спрабаваць даваць найлепшае, што маем у сваім досведзе. Гэта такое пачуццё, калі ты выкладаешся, але вучні(студэнты) аддаюць табе яшчэ больш.

Асабіста для сябе, я пераасэнсаваў роль песні сярод нефармальных груп моладзі. Песня займае значнае месца. Калектыўнае спяванне – гэта натуральна, і для моладзі, і для дарослых людзей. Менавіта спяванне агульных песень вельмі добра ўмацоўвае дух, еднасць калектыва і з’яўляецца цэментуючым элементам. Дарэчы, песня выстаўляе калектыўныя каштоўнасці на першае месца.

Што можа быць далей

Асвета і лічбавізацыя як гуманітарныя = каштоўнасныя працэсы – гэта наша кропка супрацы надалей і з YMCA і з іншымі сімпатызуючымі групамі.
Можам развіць і правесці праграму Сацыятэхнікі больш глыбока і для свайго разумення.
Таксама мы бачым як можна ўключыць больш лічбавых інструментаў ў працу тых, хто жадае ствараць супольнасці. У дадатак да Вікіфікацыі, якая інтэгруе гуманітарныя тэхналогіі і лічбавыя, магчыма больш пагружэнне ў этыку анлайн актывізма праз дзейнасць анлайн супольнасцяў (распрацоўшчыкаў праграм, ананімусаў).
Можам больш засяроддзіцца на метадах рэфлексіі, антрапалогіі, канструявання культурных ідэнтычнасцяў.

Супольнасці ўсюды

Нашымі наступнымі крокамі ў супрацы з іншымі могуць быць

  • Правядзенне больш паглыбленага курса. У тым ліку з прыцягненнем дарослых.
  • Уключэнне айцішнай кампаненты і запуск Сацыятэхнікі+. Вельмі карціць даследваць, як спалучаюцца анлайн ідэнтычнасці і рэалка сярод розных узроставых ўзроўняў і тыпаў супольнасцяў.
  • Нарэшце нашай невялікай камандзе неабходны мультыплікатары. Бо сёння ёсць толькі два сацыятэхніка, якія валодаюць курсам і падобным досведам. Гэта магчымасць працы з групай 20-25 чалавек максімум.

Есць яшчэ адзін не менш значны выклік: ці магчыма арганічна перадаць веды і досвед іншаму чалавеку, які не перажывай падобны лёс і быт… =)

Калі вы знайшлі памылкі, калі ласка паведамьце нам гэты тэкст, націснуўшы Ctrl+Enter.

Дзяліся:


ryzomych
рухавік і заснавальнік Фаланстэра. Цікаўлюся сацыятэхнікай, лічбавымі правамі і роварамі.

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *