Прывітанне,
Гэта блог Фаланстэра, супольнасці і арганізацыі сацыяльных гікаў, якія хочуць змяняць беларускае грамадства.
Тут мы пішам пра тое, што, як і чаму робім. Асабліва нам цікавы праектаваць і выконваць змены структуры грамадства з пазіцыі “сацыятэхнікі”.
Ужо шукаеш вызначэнне “сацыятэхнікі”? Мы даем сваё! Калі проста “сацыятэхніка” – гэта практычная і тэарэтычная дзейнасць па змене структуры грамадства, якая базуецца на разуменні супольнасцяў як жывых арганізмаў.
Як мы пішам?
- Пішам па-беларуску.
- Пішам і мыслім Беларусь, нават каліраспавядаем глабальныя з’явы.
Хочаш пісаць?
Цікавішся дзейнасцю Фаланстэра і разумееш, чаму мы дзейнічаем, так а не інакш?
Падзяляеш нашы місію і каштоўнасці, таксама мысліш на перасячэнні антрапалогіі, паліталогіі, этналогіі, філасофіі, тэхнічных навук?
Значыць ты можаш пісаць у блог Фаланстэра. Наогул: хочаш – значыць можаш!
Лістуй: falanster.by@gmail.com
Тэхнічныя патрабаванні да матэрыяла:
- Аптымальна 2-3 старонкі А4.
- Скрыншоты або малюнкі ці фотадобрага памеру (1300+ па шырыні) ўласнай вытворчасці.
- Увесь матэрыял публікуецца пад свабоднымі ліцэнзіямі Creative Commons Share-Alike 4.0
Чытаць поўную версію правілаў блога.