Дайджэст навінаў за лістапад. Перапрацоўка сайта ЛМ і блогатворчасць

Падрыхтавалі для вас хуткі агляд найбольш важных падзей Лічбавай Майстэрні за лістапад. Тут  інтэрвью і  новыя артыкулы, а таксама заклікі валанцёрам, пару словаў для ініцыятыў – і пра нашу лаўку, разумова, не забываем.

Працуем як каманда: як будавалася лічбавая Komnata 3/0/2

Для пачатку – прадгісторыя ініцыятывы: у лістападзе 2016 года Komnata 3/0/2 адчыніла для грамадскасці дзверы, і праз некаторы час прыйшло разуменне – патрэбна не толькі фізічная прастора, але і прастора ў інтэрнэце.

Правілы блога

Падрыхтавалі для аўтараў-навічкоў невялічкі гайд па таму, як пісаць артыкулы. Пачытайце, калі не ўпэўнены, што добра разумееце, чаго мы ад вас чакаем (але не хвалюйцеся, калі нешта не сойдзецца – заўсёды можна і падправіць, і дамовіцца з рэдактарам). Будзьце адкрыты […]

Буткэмп 2: and бурак goes to..!

Першы Буткэмп завяшчаў не быць апошнім – і мы здзейснілі яго мару. БутКэмп 2 апынуўся, можна сказаць, класічными восеньскімі Дажынкамі (прасціці-ізвініці) – збіралі ўраджаі праектаў (гародніна таксама была, але аб гэтым – троху пазжэй).

Тры правілы дзейснай працы з фотабанкамі

Размову пра ілюстраванне тэксту і правілы працы з фотабанкамі пачнем здаля – з эпохі палеаліту, прыкладна 15 – 8 тысяч лет да нашай эры. Хто б мог падумаць – нашыя продкі ў дэкарыраванні «старонак» разбіраліся часам значна лепей, чым большасць […]

Колькі жыве валанцёр?

Колькі жыве валанцёр? Пытанне гэтае, троху інфернальнае, можна лічыць ледзь не краевугольным каменем працы любой валанцёрскай арганізацыі. Пры гэтым размоў пра тое, як прыцягнуць людзей да безкарыслівай дапамогі, даволі багата, а вось на непасрэднае ўтрыманне чалавека  часу і намаганняў уходзіць […]