Мітап “Праца з Laravel” 23 сакавіка

Працягваем серыю мітапаў каманды Лічбавай Майстэрні прысвечаных працы з Laravel. Другая сустрэча адбудзецца 23 сакавіка Для каго? На сустрэчу запрашаюцца распрацоўшчыкі, якія выкарыстоўваюць php і Laravel. Пытанні, якія будзем абмяркоўваць у рамках сустрэчы: Патэрны праектавання, якія выкарыстоўваюцца ў Laravel. Напісанне […]

[31.12 сустрэча geek_commit_] Data Detox

Вы адчуваеце, што ваша лічбавая самасць выслізгвае з-пад кантролю? Вы ўсталёўваеце занадта шмат прыкладанняў, ціснеце «Я згодны» каб расшарыць ім правы? Не ведаеце, якую інфармацыю пра вас збіраюць прылады? Тады самы час для практыкума Data Detox! 31 снежня а 12:00 на […]

[9 снежня сустрэча geek commit_: Linux Install Party] Як перайсці на Linux і навошта мне гэта?

Сустрэча прысвечана знаёмству з Linux, ўсталеўцы і базавай наладке яго асяродзя. Optional: настроім асяродак для пачынаючых вэб-распрацоўшчыкаў і тэсцераў (Apache, MySQL, PHP, настроім віртуальныя хасты і… можна пачынаць кодзіць).

[гік-каміт, 26 верасня, 19:00] Як працаваць з персанальнымі дадзенымі ў НДА

Распачынаем восеньскі цыкл мітапаў каманды Лічбавай майстэрні. 26 верасня на сустрэчы працуем з тэмай “Персанальныя дадзеныя ў грамадскіх арганізацыях”. Вядучы мітапа Сяргей Варанкевіч. Навошта? Улічваючы ўведзены ў сілу Агульны рэгламент абароны персанальных дадзеных Еўрапейскага саюза (GDPR), а таксама беларускі закон аб […]

22 красавіка сустрэча гік-каміт. Аўтаматызацыя распрацоўкі з дапамогай Jenkins [для пачынаючых]

На гэты раз у красавіцкую нядзелю мы будзем прысвячаць час аўтаматызацыі распрацоўкі з дапамогай Jenkins (далей, Джэнкінс), а таксама ўзаемадзеянню гэтай прылады з сэрвісам рэпазіторыяў на github (Гітхаб) для вырашэння практычных задач, якія ўзнікаюць у каманды Лічбавай майстэрні.

16 сакавіка Сустрэча Гік-каміт. Што можна рабіць з CMS Drupal ?

На гэты раз сустрэча Гік-каміт Лічбавай майстэрні прысвечана тым, хто жадае пазнаёміцца з сусветам сістэмы кіравання сайтамі Drupal. Таксама мітап супаў з Сусветным днём вывучэння друпал.

Як працаваць ініцыятыве з дызайнерам? Карысныя парады.

На Буткэмпе 3 адбыўся майстар-клас па працы з дызайнерам. На ім дызайнеркі Анастасія Марозава і Света Ермаковіч падзяліліся сваім досведам і задакументаваілі яго ў прэзентацыях. Прэзентацыі будуць карысны ініцыятывам і пачынаючым дызайнерам-валанцёрам.

Geek Commit #1. Ствараем афішу. [Майстар-клас]

Прывітанне, пачынаючым дызайнерам, айці-валанцёрам і актывістам! Запрашаю вас на майстар-клас Geek Commit #1  ў Лічбавай Майстэрні, на якім я, кібер_дызайнерка Энтрапія, навучу вас рабіць афішу ў свабодных графічных прыладах Gimp, InkScape. Ён адбудзецца 23 красавіка, а 12.00 на базе Фаланстэра […]